BE RU EN

Андрэй Залескі змяніў берасцейскае «Дынама» на менскае

  • 13.02.2019, 18:05

Пагадненне разлічанае да канца сезона-2019.

28-гадовы беларускі абаронца Андрэй Залескі падпісаў кантракт з менскім «Дынама», піша «Трибуна».

Пагадненне разлічанае да канца сезона-2019.

Летась Залескі выступаў за берасцейскае «Дынама». Узяў удзел у 16 матчах.

Адзначым, што прафесійную кар'еру футбаліст пачаў менавіта ў менскім «Дынама» - у 2008 годзе выступаў за дубль менчукоў. У верасні 2008 года дэбютаваў у асноўным складзе ў матчы 1/16 фіналу Кубка Беларусі «Белшына» - «Дынама» - 2:0, на 59-й хвіліне выйшаўшы на замену. У сезоне 2009 дэбютаваў і ў чэмпіянаце Беларусі.

Апошнія навіны