BE RU EN

Італія заклікала да неадкладных выбараў у Венесуэле

  • 12.02.2019, 19:14

Пра гэта заявіў міністр замежных спраў Італіі Энца Моавера Міланезі.

Урад Італіі заклікае да правядзення выбараў у Венесуэле найбліжэйшым часам, але не можа далучыцца да сваіх хаўруснікаў па ЕЗ і прызнаць лідара апазіцыі Хуана Гуайдо часовым прэзідэнтам.

Пра гэта заявіў міністр замежных спраў Італіі Энца Моавера Міланезі, выступаючы ў парламенце, паведамляе Associated Press.

Міланезі заявіў, што ўрад хоча, каб «новыя прэзідэнцкія выбары як мага хутчэй» прайшлі ў Венесуэле.

«Выбары 2018 году былі прызнаныя несапраўднымі адносна іх правільнасці, справядлівасці і законнасці, пакінуўшы Нікаласа Мадура без дэмакратычнай легітымнасці на пасадзе прэзідэнта. Неабходныя свабодныя, празрыстыя і вартыя даверу выбары», - сказаў міністр.

Апошнія навіны