BE RU EN

Відэафакт: Як ляпілі пяціметровага снегавіка з бел-чырвона-белым сцягам і «Пагоняй»

  • 12.02.2019, 15:03

Жыхары Лельчыцкага раёна не выкарыстоўвалі спецыяльных інструментаў.

З'явілася відэа, як у Лельчыцкім раёне ляпілі пяціметровага снегавіка з «Пагоняй», праз якога мясцовых жыхароў выклікалі ў РАУС.

На відэа, апублікаваным у тэлеграм-канале «Еўрарадыё», маладзёны з вёскі Глушкавічаў без дапамогі спецыяльных прыладаў майструюць снежнага гіганта з «Пагоняй» на грудзях, піша сайт gomel.today.

Нагадаем, што праз бяскрыўдную зімовую забаву хлопцаў выклікалі да начальніка крымінальнага вышуку Лельчыцкага РАУС, а непаўнагадовых хлопцаў з бацькамі ў школу.

Апошнія навіны