Дзярждума РФ у першым чытанні адобрыла закон аб аўтаномным інтэрнэце
- 12.02.2019, 14:11
Краіну рыхтуюць да адключэння ад замежных сэрвераў.
Дэпутаты Дзярждумы ў першым чытанні ўхвалілі законапраект аб аўтаномнай працы расейскага сегмента інтэрнэту. Пра гэта 12 лютага паведамляе ТАСС.
Ініцыятарамі закона выступілі сенатары Андрэй Клішас, Людміла Бокава і дэпутат Андрэй Лугавы. Дакумент прадугледжвае стварэнне «нацыянальнай сістэмы даменных імёнаў», якая дапаможа забяспечыць стабільную працу Рунэту ў выпадку адключэння ад замежных сэрвераў.
Аўтары законапраекта адзначылі, што падрыхтавалі яго «з улікам агрэсіўнага характару ...> стратэгіі нацыянальнай кібербяспекі ЗША», якую прынялі ў верасні 2018 года.
7 лютага Клішас распавёў, што ўрад ухваліў пашпарт праекта «Інфармацыйная бяспека», у якім прадугледжаныя 20 млрд рублёў на стварэнне аўтаномнага інтэрнэту ў Расеі.
Клішас і Бокава таксама ўнеслі ў Дзярждуму яшчэ два законапраекты, якія прадугледжваюць арышт за «відавочную непавагу» да дзяржавы і штрафы за хлуслівыя навіны ў інтэрнэце. 24 студзеня дэпутаты ўхвалілі іх у першым чытанні.