BE RU EN

Стан параненых школьнікаў са Стоўбцаў палепшыўся

  • 12.02.2019, 11:53

Падлеткі застаюцца ў рэанімацыі.

Стан параненых нажом школьнікаў са Стоўбцаў палепшыўся.

- Іх стан палепшыўся, ацэньваецца як сярэдняй ступені цяжкасці. Хлопчыкі адчуваюць сябе добра, - падзялілася апошнімі звесткамі аб стане школьнікаў прэс-сакратар Міністэрства аховы здароўя Юлія Барадун, паведамляе kp.by.

Школьнікі, якія трапілі ў лякарню з нажавымі ранамі пасля нападу на іх аднагодка, застаюцца ў рэанімацыі.

Медыкі рыхтаваліся да таго, што да іх вязуць дзяцей, і разгарнулі аперацыйныя. На дапамогу Стаўбцоўскім лекарам прыбылі медыкі з Менскай абласной клінічнай лякарні.

Апошнія навіны