BE RU EN

Трамп анансаваў візіт на мяжу з Мексікай

  • 11.02.2019, 21:10

Прэзідэнт ЗША плануе выступіць з прамовай аб памежнай бяспецы.

Прэзідэнт Злучаных Штатаў Амерыкі Дональд Трамп анансаваў візіт у памежны горад Эль Паса ў штаце Тэхас. Пра гэта паведамляе rbc.ua, спасылаючыся на Twitter амерыканскага лідара.

Між іншым, кіраўнік ЗША плануе выступіць з прамовай аб памежнай бяспецы.

«Хутка адпраўлюся ў Эль Паса. Вялікая прамова пра памежную бяспеку і многае іншае сёння ўвечары. Вялізны натоўп! Бывайце!» - напісаў Трамп.

Апошнія навіны