BE RU EN

Каля Горадні кіроўца збіў зубра

  • 11.02.2019, 18:36

Збіты ўвечары ў нядзелю зубр праляжаў жывым да раніцы ў канаве.

Паблізу вёскі Стрыеўка каля Горадні збілі зубра. Гэта адбылося ў нядзелю а 22-й гадзіны. Паводле інфармацыі чытачоў партала «АвтоГродно», з жывёлай сутыкнуўся ўніверсал Opel Astra G. У аўто пакамечаны капот і дах.

«Зубр ляжыць каля абочыны, паходу жывы яшчэ. Машыну на шнурку сцягнулі», - напісаў сведка Юрый у групе «АвтоГродно».

Праз 11 гадзін гэта месца праязджала сведка Ганна. Дзяўчына кажа, што а 9 гадзіне раніцы панядзелка зубр быў жывы.

«За ноч ён выкатаў вакол сябе цэлую пляцоўку. Напэўна, у яго былі пашкоджаныя ногі, ён не мог падняцца. Толькі да 10-й раніцы прыехалі егеры, якія спынілі пакуты жывёлы. Затым зубра пагрузілі на пагрузчык», - дадала Ганна.

Дзяўчына дадала, што мясцовыя жыхары з асцярогай праязджаюць участак дарогі паблізу вёскі Стрыеўка. «Як толькі сцямнее, лепш праязджаць гэтыя ўчасткі на хуткасці 20 кіламетраў у гадзіну. Апошнім часам на дарозе з'яўляліся не толькі зубры, але і ласі з козамі», - кажа чытачка.

Як нагадвае партал, за апошні год паблізу Стрыеўка адбыліся дзве гучныя аварыі з зубрамі: у студзені 2018-га і ў студзені 2019-га. Датычна нядаўняга выпадку грамадскасць перажывала, што кіроўцам пагражаюць вялікія штрафы, бо ўлетку ўздоўж небяспечнага ўчастка ўсталявалі знакі «Дзікія жывёлы». Аднак пазней у ДАІ ўзрадавалі навіной: кіроўцаў не пакараюць, знак «Дзікія жывёлы» з’яўляецца не забараняльным, а папераджальным.

Побач з месцам аварый у СВК «Азёры» разводзяць зуброў з 1999 года. Цяпер пагалоўе тут амаль 200 зуброў, гэта адна з самых буйных папуляцый жывёл у Беларусі. Зубры ў адпаведнасці з пастановай Савета Міністраў належаць да дзікіх жывёл, уключаных у Чырвоную кнігу Беларусі, і знаходзяцца ва ўласнасці дзяржавы.

Апошнія навіны