«Црвена Звязда» афіцыйна падпісала кантракт з Мірка Іванічам
- 11.02.2019, 18:25
Экс-гулец БАТЭ будзе зарабляць 30 тысяч еўраў на месяц.
«Црвена Звязда» афіцыйна заявіла пра падпісанне кантракту з Мірка Іванічам. Былы паўабаронца БАТЭ вярнуўся ў Сербію пасля трох сезонаў у Беларусі. Паводел некаторых звестак, заробак Іваніча ў сербскім клубе складзе 30 тысяч еўраў на месяц, паведамляе Еўрарадыё.
Мірка Іваніч 26 гадоў. Ён - гулец зборнай Чарнагорыі. У БАТЭ перайшоў у 2016 годзе з «Войводзіны» з сербскага горада Нові Сад (кантракт склаў блізу мільёна еўраў). Паводле неафіцыйнай інфармацыі, «Црвена Звязда» заплаціла за Іваніча 1,3 млн еўраў. У канцы мінулага года ў клуб з Белграда перайшоў абаронца БАТЭ Неманье Мілунівіч.