BE RU EN

У Менску вырасла колькасць працуючых пенсіянераў

  • 11.02.2019, 14:55

У сталіцы вымушаныя працаваць на заслужаным адпачынку 36% пенсіянераў.

Менчукі сталі часцей прадаўжаць працаваць пасля выхаду на пенсію. На пачатак лютага былі 175 206 працуючых пенсіянераў, паведамілі ў камітэце працы, занятасці і сацабароны Менгарвыканкама. Гэта на 1,8 тысячы больш, чым у лістападзе мінулага года, піша tut.by.

На пачатак гэтага месяца ў Менску пражывала 482 748 пенсіянераў. Гэта значыць, у сталіцы працаваць на заслужаным адпачынку прадаўжаюць 36% ад агульнай колькасці пенсіянераў.

Апошнія навіны