BE RU EN

Паўночная Македонія ўсталёўвае шыльды з новай назвай на межах і ўстановах

  • 11.02.2019, 10:59

Першымі заменяць шыльды на памежных пераходах з Грэцыяй.

Пасля афіцыйнага паведамлення Афін аб ратыфікацыі пратакола аб уступленні Паўночнай Македоніі ў NАТО Скоп'е пачынае ўсталёўваць шыльды з новай назвай на памежных пераходах і афіцыйных установах.

Пра гэта паведамляе Ekathimerini.

Афіцыйнае паведамленне грэцкага ўрада аб ратыфікацыі пратакола чакаецца ў панядзелак.

Паведамляецца, што новыя шыльды з назвай «Паўночная Македонія», якія заменяць старыя, пачнуць ўсталёўваць з аўторка, ці ў найбліжэйшыя дні.

Першымі заменяць шыльды на памежных пераходах з Грэцыяй.

Паўночная Македонія таксама павінна праінфармаваць аб змене сваёй назвы ААН і краіны, з якімі ў яе ўстаноўленыя дыпламатычныя стасункі. Акрамя таго, Скоп'е павінна забяспечыць замену шыльдаў унутры краіны і зрабіць так, каб афіцыйная дакументацыя ў краіне адлюстроўвала новую назву.

Нагадаем, парламент Грэцыі вечарам 8 лютага ратыфікаваў пратакол аб уступленні Паўночнай Македоніі ў NАТО.

Апошнія навіны