BE RU EN

Самалёт да Амстэрдама здзейсніў вымушаную пасадку ў Менску

  • 10.02.2019, 20:25

Перапыніць палёт давялося а 7.31 паводле менскага часу з тэхнічнай прычыны.

Самалёт кампаніі Air Astana здзейсніў вымушаную пасадку ў аэрапорце Менск. Пра гэта гаворыцца на старонцы авіякампаніі ў Facebook, паведамляе tut.by.

Борт выконваў рэйс КС903 маршрутам Атыраў - Амстэрдам. Перапыніць палёт давялося а 7.31 менскага часу з тэхнічнай прычыны (авіякампанія не ўдакладняе, з якой менавіта).

Пасадка прайшла ў штатным рэжыме. Рэйс КС 903 скасавалі, пасажыраў паабяцалі вывезці іншымі авіялініямі.

Апошнія навіны