BE RU EN

Відэафакт: На Венесуэлу ўпаў метэарыт

  • 10.02.2019, 15:22

На месцы меркаванага падзення нябеснага цела ўспыхнуў пажар.

Жыхары Венесуэлы публікуюць у сацсетках відэа, на якім у небе бачны велізарны агністы шар з «хвастом». Мясцовыя ўпэўненыя, што гэта метэарыт, паведамляе НТВ.

Падзенне нябеснага цела мінулай ноччу назіралі жыхары штатаў Карабоба, Арагуа, Гуарыка і сталіцы краіны Каракаса.

Таксама на відэа былі знятыя наступствы інцыдэнту: на месцы меркаванага падзення нябеснага аб'екта загарэлася трава. Паліцыя перакрыла некалькі дарог.

Афіцыйных каментароў ад адпаведных службаў пакуль не паступала.

Апошнія навіны