BE RU EN

«Баста»: Грамадзяне ваююць з лукашэнкаўскім алігархам даступнымі ім метадамі

  • 10.02.2019, 13:06

Беларусы - супраць тытунёвага бізнэсу прыдворнага алігарха Алесіна.

Адзін з нашых падпісчыкаў нядаўна падзяліўся канспіралагічнай тэорыяй: сетка «Табакерак», якая ўключае ў сябе 2400 шапікаў ва ўсёй краіне - супольны праект прыдворнага алігарха Алесіна і дзяржаўнага пенсійнага фонду, піша тэлеграм-канал «Баста».

Тлумачэнне простае і лагічнае. Чым больш будуць атручвацца беларусы, тым менш шанцаў у іх дажыць да пенсійнага ўзросту, тым больш грошай застанецца ў кішэнях сям'і дыктатара.

Так гэта ці не - не ведаем. Ну а пакуль неабыякавыя грамадзяне ваююць з лукашэнкаўскім алігархам даступнымі ім метадамі. Вышэй - фота з гарадзенскага мікрараёна Альшанкі.

Апошнія навіны