BE RU EN

Аўтобус Вільня - Менск перакуліўся пад Астраўцом

  • 10.02.2019, 11:45

Інцыдэнт адбыўся ўначы.

У ноч з 9 на 10 лютага за тры кіламетры ад Астраўца перакуліўся рэйсавы аўтобус, які ішоў з Вільні ў Менск. Пра гэта tut.by паведаміла маці адной з пацярпелых.

Інцыдэнт адбыўся блізу гадзіны ночы.

«Дачка напісала, што перасекла мяжу. А потым патэлефанавала і сказала, што аўтобус выехаў на сустрэчную, сышоў у кювет і перакуліўся», - распавяла яна.

Са слоў жанчыны, ніхто не загінуў, аднак некаторыя пасажыры атрымалі ўдары, ёсць падазрэнне на пералом.

Частку пасажыраў адразу забрала хуткая дапамога і адвезла ў бальніцу ў Астраўцы. Астатнія некалькі гадзін грэліся ў машынах ДАІ. Блізу 4 раніцы прыехаў другі аўтобус і адвёз усіх пасажыраў у Менск.

Апошнія навіны