BE RU EN

Муж каралевы Вялікабрытаніі пасля ДТЗ добраахвотна адмовіўся ад пасведчання кіроўцы

  • 10.02.2019, 10:19

Прынц Філіп папрасіў прабачэння перад жанчынай, якая пацярпела ў аварыі.

Муж каралевы Вялікабрытаніі Лізаветы II прынц Філіп наважыў адмовіцца ад пасведчання кіроўцы пасля таго, як трапіў у ДТЗ.

Пра гэта паведамляе NBC.

Паведамляецца, што «старанна абдумаўшы сітуацыю», прынц Філіп наважыў добраахвотна здаць сваё пасведчанне кіроўцы.

Нагадаем, 17 студзеня прынц Філіп, будучы за стырном Land Rover, трапіў у ДТЗ непадалёк ад маёнтка Садрынгем, у якім каралеўскае сямейства праводзіць калядныя і навагоднія вакацыі.

Пазней прынц папрасіў прабачэння ў жанчыны, якая пацярпела ў ДТЗ.

Апошнія навіны