BE RU EN

Мядведзеў ізноў падняў пытанне паставак санкцыйнай прадукцыі праз Беларусь

  • 1.02.2019, 20:07

Прэм'ер-міністр Расеі падаў Румасу «матэрыялы з указаннем тавару і кампаніі».

Дзмітрый Мядзведзеў і Сяргей Румас абмеркавалі пастаўкі санкцыйнай прадукцыі ў Расею праз Беларусь. Пра гэта журналістам паведаміў кіраўнік Мінэканамразвіцця РФ Максім Арэшкін паводле вынікаў міжурадавую раду ЕАЭС, паведамляе ТАСС.

«Таксама падчас пасяджэння ў вузкім складзе адно з пытанняў, якое ўздымалася, - пытанне паставак санкцыйных тавараў праз шэрыя каналы, праз тэрыторыю Беларусі на расейскі рынак. Прэм'ер-міністр Беларусі паставіў пад сумнеў, што такое адбываецца. У адказ на гэта Мядзведзеў падаў матэрыялы беларускаму боку з канкрэтным указаннем тавару, кампаніі, якая ў гэтым задзейнічана. Таму таксама гэтае пытанне будзе вырашацца».

Абвінавачванні ад расейскіх уладаў у адрас Беларусі праз пастаўкі санкцыйнай прадукцыі гучаць перыядычна. Расея ставіць пад сумнеў эфектыўнасць функцыянавання сістэмы дзяржаўнага ветэрынарнага і фітасанітарнага нагляду Беларусі. У Беларусі, у сваю чаргу, заяўляюць, што ў гэтым замешаныя буйныя фірмы РФ і дзялкі з «цяжкімі пагонамі».

Апошнія навіны