BE RU EN

Краіны NATO падтрымалі выхад ЗША з ракетнай дамовы

  • 1.02.2019, 19:08

У Расеі ёсць шэсць месяцаў, каб вярнуцца да захавання дамовы аб РСМД.

У NATO выказалі шкадаванне, што РФ працягвае адмаўляць парушэнне дамовы і адмаўляецца падаць доступ да праўдзівай інфармацыі пра свае ракеты, паведамляе "Новое время".

«Калі Расея не выканае свае абавязанні ў дамове, то выхад з яе ЗША ўвойдзе ў дзеянне праз шэсць месяцаў, і тады менавіта Масква будзе несці выключную адказнасць за спыненне яе дзеяння», - гаворыцца ў заяве Альянсу.

Краіны NATO цалкам падтрымалі дзеянні ЗША і заклікалі Расею за тыя шэсць месяцаў, што засталіся вярнуцца да захавання дамовы аб РСМД.

Апошнія навіны