BE RU EN

Фотафакт: Пяціметровы снегавік з бел-чырвона-белым сцягам і «Пагоняй»

  • 1.02.2019, 15:03

Яго зляпілі жыхары вёскі Глушкавічаў у Лельчыцкім раёне Гомельскай вобласці.

Жыхары вёскі Глушкавічаў у Лельчыцкім раёне Гомельскай вобласці зляпілі снегавіка вышынёй 5,5 метра. Яны ўпрыгожылі снегавіка нацыянальнай сімволікай - бел-чырвона-белым сцягам і гербам «Пагоня», паведамляе «Еўрарадыё».

Фатаграфію незвычайнай фігуры і яе аўтараў апублікаваў Віктар Снегур.

Дарэчы, ляпіць снегавіка ў Беларусі можа быць даволі небяспечна. Як паведамлялася, у Берасці на Юлію Нічыпарук склалі пратакол за тое, што яна наклеіла на снегавіка ўлётку супраць будаўніцтва акумулятарнага завода. Суд аштрафаваў жанчыну на 25,5 рубля (1 базавую адзінку).

Апошнія навіны