BE RU EN

Відэафакт: Гісторыя старажытных шахт Беларусі

  • 9.12.2019, 21:53

Шахцёры з'явіліся на беларускіх землях ужо пяць тысяч гадоў таму.

Пад Ваўкавыскам каля пасёлка Краснасельскі сярод лясоў і палёў крыецца ўнікальны помнік - дзясяткі, а напраўду можа сотні ці тысячы, самых старажытных шахт Беларусі - па здабычы крэменю, піша «Белсат».

Старажытныя шахцёры ад 3 да 1 тысячы гадоў да н.э. не толькі выкопвалі, але і апрацоўвалі здабытую сыравіну, масава выраблялі сякеры, скрабкі, наканечнікі стрэл. Рабілі не толькі для сябе, але і для блізкай і далёкай ваколіцы.

Як працаваць з надзвычай вострым на сколе, але вельмі далікатным матэрыялам паказваюць спецыялісты-археолагі, аднаўляючы самую старажытную рамесную тэхналогію.

Апошнія навіны