BE RU EN

Генасамблея ААН прыняла рэзалюцыю аб дэакупацыі Крыма

  • 9.12.2019, 21:11

Рэзалюцыю падтрымалі 63 краіны.

Генеральная асамблея ААН прыняла рэзалюцыю, якая заклікае Расейскую Федэрацыю вывесці свае войскі з Крымскага паўвострава і спыніць часовую акупацыю тэрыторыі Украіны.

Пра гэта паведаміла Сталае прадстаўніцтва Украіны пры ААН на сваёй старонцы у Twitter, паведамляе «Новое время».

За прыняцце дакумента прагаласавалі 63 краіны, тады як супраць выступілі 19 дзяржаў.

Сярод ключавых палажэнняў рэзалюцыі: патрабаванне да РФ вывесці свае войскі з Крыма; вярнуць усё вайсковае абсталяванне, канфіскаванае з захопленых украінскіх караблёў у Керчанскай пратоцы; асуджэнне Расеі за правядзенне вайсковых вучэнняў на ўкраінскім паўвостраве, а таксама за выкарыстанне ядзернай інфраструктуры.

Таксама ў дакуменце ўтрымліваецца заклік да прадстаўнікоў замежных дзяржаў не наведваць часова акупаваны Крым.

Апошнія навіны