BE RU EN

Экс-прэзідэнта Кыргызстана накіравалі на псіхіятрычную экспертызу

  • 9.12.2019, 20:30

Алмазбека Атамбаева падазраюць ва ўчыненні шэрагу цяжкіх і асабліва цяжкіх злачынстваў.

Алмазбека Атамбаева, былога прэзідэнта Кыргызстана, накіравалі на судова-псіхіятрычную экспертызу. Прэс-служба МУС краіны паведамляе, што працэдура з'яўляецца абавязковай для падазраваных ва ўчыненні цяжкіх і асабліва цяжкіх злачынстваў.

Былога кіраўніка Кыргызстана Алмазбека Атамбаева абвінавачваюць у захопе закладнікаў падчас спробы яго затрымання ў паселішчы Кой-Таш. Усяго ў рамках дасудовай вытворчасці ў гэтай справы ў якасці падазраваных праходзяць 16 чалавек.

«Вынесеная пастанова аб прызначэнні судова-псіхіятрычнай экспэртызы 16 падазраваным, у тым ліку Атамбаеву Алмазбеку Шаршановічу, якія накіраваныя ў РЦПЗ МЗ Кыргызскай Рэспублікі для выканання», - адзначаецца ў пастанове МУС Кыргызстана.

7 жніўня гэтага года падчас спробы арышту Атамбаева пачалася страляніна. Прыхільнікі былога прэзідэнта захапілі і пратрымалі ў закладніках шасцярых байцоў спецназа больш за 12 гадзін. 8 жніўня Алмазбек Атамбаеў здаўся ўладам. Усяго за два дні супрацьстаяння сілавікоў і прыхільнікаў Атамбаева па медыцынскую дапамогу звярнуліся 98 чалавек. Адзін пацярпелы, баец «Альфа» - памёр.

Былы кіраўнік дзяржавы падазраецца ва ўчыненні некалькіх цяжкіх злачынстваў, на маёмасць экс-прэзідэнта і яго сям'і накладзены арышт.

Апошнія навіны