BE RU EN

У амерыканскай візе адмовілі кожнаму пятаму беларусу, які звярнуўся па яе

  • 9.12.2019, 20:21

Звесткі статыстыкі апублікаваў Дзярждэпартамэнт Злучаных Штатаў.

У 2019 году ЗША адмовілі ў амерыканскай турыстычнай візе 22% беларусаў, што звярнуліся па яе. Звесткі статыстыкі апублікаваў Дзярждэпартамэнт Злучаных Штатаў, паведамляе tut.by.

З найбліжэйшых суседзяў самы нізкі працэнт адмовы ў грамадзян Польшчы - усяго 2,7%, у Расеі гэтая лічба складае 15,19%, ва Украіне - 45,06%, у Літве і Латвіі па 18%.

100% адмову атрымалі жыхары Паўночнай Карэі і Рэспублікі Палаў. Ніводнай адмовы не было грамадзянам Ліхтэнштэйна і жыхарам тэрыторыі Заходняя Сахара.

Апошнія навіны