BE RU EN

Пуцін спазніўся на саміт «нармандскай чацвёркі»

  • 9.12.2019, 20:14

Прэзідэнт РФ вядомы сваёй рысай прыбываць на міжнародныя мерапрыемствы са спазненнем.

Уладзімір Пуцін са спазненнем прыбыў у Елісейскі палац, дзе павінны адбыцца перамовы па Данбасу, піша kp.ua.

Самалёт прэзідэнта Расеі прызямліўся ў аэрапорце Шарль дэ Голь у Парыжы, калі паводле графіку, на які арыентуюцца журналісты, ужо павінна была пачацца двухбаковая сустрэча Уладзіміра Зяленскага і Эмануэля Макрона. Аднак, прэзідэнт Францыі не мог сысці на яе, не сустрэўшы ўсіх удзельнікаў нармандскіх перамоў.

У аэрапорце Пуцін перасеў у лімузін расейскай вытворчасці Aurus і накіраваўся ў Елісейскі палац. Там ужо знаходзіліся кіраўнік «Газпрома» Аляксей Мілер і міністр энэргетыкі Расеі Аляксандр Новак.

Першым у Елісейскі палац прыбыла канцлерка Нямеччыны Ангела Мэркель, затым прыехаў Уладзімір Зяленскі. Пуцін далучыўся апошнім. Прэзідэнт Расеі вядомы сваёй рысай прыбываць на міжнародныя мерапрыемствы са спазненнем.

Апошнія навіны