У найбліжэйшыя дні ў Беларусі захаваецца цёплае надвор'е
- 9.12.2019, 19:57
У асобных раёнах пройдуць кароткачасовыя ападкі ў выглядзе дажджу і мокрага снегу.
10 снежня ў Беларусі чакаецца воблачнае з праясненнямі надвор'е, паведамляе Белгідрамет.
У асобных раёнах пройдуць кароткачасовыя ападкі ў выглядзе дажджу і мокрага снегу. Уначы і раніцай месцамі прагназуецца слабы туман. Вецер будзе паўднёва-заходні ўмераны.
Уначы тэмпература паветра будзе ад 2 марозу да 3 цяпла, удзень прагназуецца 1-6 вышэй за нуль.
У сераду, 11 снежня, будзе воблачна з праясненнямі. Уначы і раніцай месцамі, а ўдзень па поўдні краіны магчымыя невялікія кароткачасовыя ападкі - мокры снег і дождж, слабыя туман і галалёд. На асобных участках дарог галалёдзіца. Вецер будзе няўстойлівы слабы.
Уначы тэрмометры пакажуць -4... +2, удзень пацяплее да -2... +4.
12 снежня будзе воблачнае з праясненнямі надвор'е. Месцамі пройдуць кароткачасовыя ападкі - мокры снег, дождж. Прагназуюцца слабыя туман і галалёд, на асобных участках дарог - галалёдзіца. Вецер чакаецца паўднёва-ўсходні, паўднёвы ўмераны, удзень месцамі парывісты.
Уначы тэмпература паветра будзе ад 4 марозу да 2 цяпла. Удзень прагназуецца ад -2 на поўначы да +5 на поўдні Беларусі.