BE RU EN

Мэркель, Зяленскі і Пуцін прыбылі ў Елісейскі палац

  • 9.12.2019, 17:58

Яны будуць удзельнічаць у саміце «нармандскай чацвёркі».

Канцлерка Нямеччыны, прэзідэнты Украіны і Расеі прыбылі ў Елісейскім палацы для ўдзелу ў нармандскім саміце. Сустракаў лідараў дзяржавы прэзідэнт Францыі Эманюэль Макрон, піша tut.by.

Першай да палаца прыбыла Ангела Мэркель, затым Уладзімір Зяленскі.

Уладзімір Пуцін у Елісейскім палацы з'явіўся апошнім.

Далей паводле праграмы - двухбаковыя сустрэчы лідараў, а перамовы чацвёркі пачнуцца а 16.00 паводле мясцовага часу (18.00 менскага), на 18.45 (20.45 менскага) анансавана камунікацыя з журналістамі.

Пасля выхаду да прэсы, Пуцін і Зяленскі пагутараць з воку на вока. Анансавана, што размова будзе тычыцца ўкраіна-расейскіх праблем, прэзідэнты абмяркуюць пытанне транзіту газу.

Апошнія навіны