BE RU EN

Амерыканская General Motors выходзіць з супольнага бізнэсу з расейскім «Аўтаваз»

  • 9.12.2019, 16:39

Стораны не раскрываюць фінансавыя падрабязнасці ўгоды.

Амерыканская аўтамабільная кампанія General Motors (GM) выйдзе з супольнага прадпрыемства (СП) у расейскім Тальяці GM-AVTOVAZ. Пра гэта 9 снежня праінфармавала расейская кампанія "Аўтаваз", паведамляе "Гордан".

"Аўтаваз" падпісаў пагадненне з General Motors аб выкупе 50% акцый тальяцінскага СП GM-AVTOVAZ у амерыканскай кампаніі. Супольнае прадпрыемства стане 100% афіляванае кампаніяй групы АЎТАВАЗ. Стораны не раскрываюць фінансавыя падрабязнасці ўгоды", - сказана ў паведамленні.

У "Аўтаваза" адзначылі, што супрацоўніцтва з General Motors працягвалася з 2001 года. Пасля выхаду амерыканскай кампаніі з СП прадпрыемства пераймянуюць.

Расейскі вытворца падкрэсліў, што выпусканы цяпер аўтамабіль Niva-Chevrolet надалей "атрымае бэджы Lada".

Апошнія навіны