BE RU EN

WADA: «Чыстыя» расейцы змогуць выступіць толькі пад белым сцягам

  • 9.12.2019, 14:17

Без формы і гімна.

Выканкам WADA пастанавіў, што на найбліжэйшых Алімпіядах, чэмпіянатах свету, Паралімпіядах на працягу 4 гадоў змогуць выступіць толькі "чыстыя" расейскія спартоўцы, але толькі пад нейтральным сцягам, без формы і без гімна, паведамляе "Прессбол".

"Расейскі сцяг не можа быць узняты ні пры якіх абставінах на ўсіх буйных спартыўных падзеях, арганізаваных цягам чатырох гадоў", - пастанавіў выканкам WADA.

Больш строгая працэдура атрымання нейтральнага статусу і падача довадаў "чысціні" будзе прапісаная дадаткова.

Апошнія навіны