BE RU EN

Актывісты ўварваліся ў будынак офіса прэм'ера Мальты

  • 9.12.2019, 13:35

Пратэстоўцы патрабуюць неадкладнай адстаўкі палітыка.

У панядзелак актывісты ўварваліся ў будынак, дзе размешчаны офіс прэм'ер-міністра Мальты, каб патрабаваць неадкладнай адстаўкі Джозэфа Муската на фоне расследавання забойства журналісткі Дафны Каруаны Галіцыі, якое адбылося ў 2017 годзе.

Пра гэта паведамляе Еўрапейская праўда са спасылкай на Reuters.

Мускат наўпрост не датычны да расследавання, але заявіў, што сыдзе ў адстаўку ў сярэдзіне студзеня пасля выбараў новага кіраўніка сваёй партыі, якая ўзначальвае ўрад краіны. Былы кіраўнік апарата ўрада і блізкі сябар прэм'ер-міністра Кіт Шэмбры надоечы сышоў у адстаўку пасля таго, як пасярэднік у забойстве паказаў на яго дачыненне. Шэмбры адмаўляў усе правапарушэнні.

Блізу 40 актывістаў здзівілі паліцэйскіх і жаўнераў, калі яны з бакавога ўваходу прабіліся ў будынак XVI стагоддзя ў сталіцы Валета, з барабанамі, свісткамі, сцягамі і гучнымі воклічамі.

Затым яны селі і заблакавалі ўваход, скандуючы, што Мускат павінен сысці. У той час яго не было ў будынку.

Паліцыя і салдаты сачылі за актывістамі, але тыя не спрабавалі падняцца наверх, дзе размешчаны ўрадавыя кабінеты.

Нагадаем, 16 кастрычніка 2017 года на Мальце ў выніку выбуху аўтамабіля загінула журналістка Дафне Каруана Галісія, якая расследавала карупцыйныя злачынствы ў рамках праекта Panama Papers і вінаваціла ў карупцыі мальтыйскага прэм'ер-міністра.

Журналістка расследавала магчымае дачыненне мальтыйскіх партый да лібійска-італьянскай аферы з кантрабандай дызпаліва.

Апошнія навіны