BE RU EN

«Настоящее время»: У Менску два дні пратэставалі супраць інтэграцыі з Расеяй

  • 9.12.2019, 13:21

Замежныя СМІ пішуць пра беларускія акцыі за незалежнасць.

У сталіцы Беларусі – Менску – два дні доўжыліся мірныя акцыі пратэсту супраць інтэграцыі з Расеяй, піша выданне «Цяперашні час».

Акцыі пратэсту пачаліся днём 7 снежня 2019 года. Групы пратэстоўцаў у Менску выстройваліся ў жывыя ланцугі на некалькі дзясяткаў чалавек уздоўж праспекта Незалежнасці, мноства людзей выйшлі на Кастрычніцкую плошчу. Удзельнікі мірнай, няўзгодненай з уладамі акцыі правялі мітынг, а потым рушылі шэсцем па Менску з бел-чырвона-белымі сцягамі і лозунгамі «Жыве Беларусь!».

У агульнай колькасці пратэстоўцы хадзілі па горадзе блізу пяці гадзінаў, правялі некалькі мітынгаў, на якіх выступілі апазіцыянеры і грамадскія дзеячы. Яны заклікалі жыхароў Менска зноў выйсці пратэставаць на Кастрычніцкую плошчу на наступны дзень.

У гэты ж дзень інтэграцыю абмяркоўвалі ў Сочы Лукашэнка і Пуцін. Яны абмяркоўвалі «дарожную карту» інтэграцыі ў рамках «саюзнай дзяржавы». Пратэсты выклікалі іх планы ў «паглыбленні інтэграцыі», абмеркаванне адзінага падатковага кодэксу дзвюх краінаў, а таксама закрыты характар перамоваў.

Апошнія навіны