BE RU EN

Берасцейцы пра «інтэграцыю»: Вельмі шмат незадаволеных

  • 8.12.2019, 21:25

Змагары з акумулятарным заводам пад Берасцем падтрымалі акцыі за незалежнасць Беларусі.

Блізу 150 чалавек прайшліся па вуліцах Берасця, каб прадэманстраваць сваю нязгоду з будаўніцтвам акумулятарнага завода, перадае «Радыё Рацыя».

Гэтым разам яны абмяркоўвалі і «пытанне інтэграцыі» Беларусі ды Расеі, - расказалі самі ўдзельнікі акцыі:

- Вельмі шмат незадаволеных. Ніхто не хоча траціць незалежнасць. Сябраваць, вядома, можна з Расеяй, а таксама з Украінай, Польшчай, Літвой, але цалкам далучацца да Расеі нельга.

- Незалежнасць Беларусі для мяне самае актуальнае пытанне на сёння. Беларусь мае быць незалежнай. Мы маем сваю дзяржаву. З Расеяй нас нічога не лучыць. Абсалютна.

Сустрэчы супраць з'яўлення шкоднага прадпрыемства каля Берасця праводзяцца ўжо амаль два гады. Жыхары места дамагаюцца поўнага закрыцця шкоднай вытворчасці.

Апошнія навіны