BE RU EN

Настасся Шкурдай здабыла золата на дыстанцыі 100 метраў батэрфляем на ЧЕ на «кароткай вадзе»

  • 8.12.2019, 21:06

Беларуска на дарослым чэмпіянаце перамагла з новым юніёрскім рэкордам Еўропы.

У Глазга на чэмпіянаце Еўропы ў плаванні на "кароткай вадзе" 16-гадовая беларуска Настасся Шкурдай перамагла ў фінальным заплыве на 100 метраў батэрфляем, піша pressball.by.

Беларуска ўстанавіла юніёрскі рэкорд Еўропы - 56,21.

Серабро ў італійкі Алены Дзі Ліда - 56,37, бронза ў грачанкі Ганны Нтунтунакі - 56,44.

Апошнія навіны