BE RU EN

«Польскае радыё»: У Менску пратэставалі супраць планаў Масквы

  • 8.12.2019, 19:40

Беларусы прайшліся па галоўных вуліцах сталіцы.

Беларуская апазіцыя арганізавала ў Менску дэманстрацыі супраць «інтэграцыі» краіны з Расеяй, перадае «Польскае радыё».

Удзельнікі акцыі пратэсту пасля веча на Кастрычніцкай плошчы адправіліся ў цэнтр па галоўных вуліцах і бульварах беларускай сталіцы.

Арганізатар акцыі пратэсту Павел Севярынец сказаў, што людзі прыйшлі пратэставаць супраць планаў Масквы далучэння Беларусі да Расеі:

«Нашай мэтай з'яўляецца выступ супраць расейскай імперыі і ў перспектыве змена беларускай дыктатуры, якая не можа гарантаваць незалежнасць краіны. Гарант незалежнасці - гэта беларускі народ».

«Ніхто не мусіць сядзець дома, бо інакш у нас адбяруць краіну, і ўсе мы будзем пад Пуціным. А хто гэтага хоча?», - дадаў адзін з удзельнікаў пратэсту.

Апошнія навіны