BE RU EN

«Мільёны за свабодную Беларусь!»

  • 8.12.2019, 17:58

Акцыі за незалежнасць выклікаюць вялікі энтузіязм.

Сёння ў Менску працягнулася акцыя за незалежнасць Беларусі. Мерапрыемствы доўжыліся амаль 5 гадзін.

- У мяне выдатны настрой. Нашы людзі выклікаюць вялікую цікавасць, - лічыць адзін з удзельнікаў акцыі Віталь. - Хочацца спадзявацца, што наша моладзь будзе вольная ад мафіёзных структур Расеі і Беларусі. У краіне павінны з'явіцца новыя, справядлівыя законы. 7 мільёнаў чалавек - за свабодную і незалежную Беларусь! Мы пераможам!

Адзначым, што арганізатары акцыі заклікалі людзей выйсці 20 снежня, а 18-00 на Кастрычніцкую плошчу Менска, калі будуць праходзіць новыя перамовы паміж Пуціным і Лукашэнкам.

Апошнія навіны