BE RU EN

Маладая беларуска на акцыі за незалежнасць: Я ганаруся нашымі людзьмі!

  • 8.12.2019, 16:56

Трэба выказваць сваё меркаванне і стаўленне да працэсаў, што адбываюцца ў краіне, не толькі на кухні.

Адна з удзельніц акцыі за незалежнасць Беларусі па імені Вольга> падзялілася сваімі эмоцыямі:

- Мне вельмі радасна. Я ганаруся нашымі людзьмі. Учора і сёння выйшла вельмі шмат моладзі! Гэта цудоўна.

Трэба выказваць сваё меркаванне і стаўленне да працэсаў, што адбываюцца ў краіне. Сітуацыю, якая склалася трэба не толькі ціхенька абмяркоўваць на кухнях. Я баюся расейскай акупацыі. Пуцін вядзе войны ў суседніх краінах. Не хачу гэтага на тэрыторыі сваёй краіны.

У сённяшняй Беларусі мне не падабаецца тое, што ў нас «прэзідэнцкая» рэспубліка. Нам трэба прыйсці да парламенцкай мадэлі.

Апошнія навіны