BE RU EN

Якім будзе надвор'е на пачатку тыдня

  • 8.12.2019, 20:40

Прагноз ад сіноптыкаў на 9 снежня.

Да 8 градусаў цяпла чакаецца ў Беларусі 9 снежня, паведамілі БелТА ў рэспубліканскім цэнтры гідраметэаралогіі, кантролю радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Мінпрыроды.

У панядзелак будзе воблачна з праясненнямі. На большай частцы тэрыторыі краіны прагназуюцца часам ападкі, пераважна дождж. Вецер паўднёва-заходні парывісты, уначы месцамі на паўночнай палове рэспублікі магчымае ўзмацненне ветру да 15-18 м/с.

Тэмпература паветра ўначы складзе ад нуля да плюс 6 градусаў, удзень - ад 3 да 8 градусаў цяпла.

Апошнія навіны