BE RU EN

Мянчанка правяла ў Будапешце адзіночную акцыю за незалежнасць Беларусі

  • 8.12.2019, 16:09

Яна выйшла да амбасады Расеі.

Ураджэнка Менска выйшла да амбасады Расеі ў Будапешце на акцыю за незалежнасць Беларусі.

«Расея, рукі прэч ад Беларусі! У салідарнасць з сотнямі людзей, якія сёння парвалі фота Пуціна - у Менску, Кіеве і ў іншых месцах», - напісала дзяўчына ў «Фэйсбуку» пад фота, дзе яна ірве партрэт кіраўніка РФ.

Паведамляецца, што да яе выходзіў прадстаўнік амбасады Расеі. Як гэта было - глядзіце ў відэа.

ФОТА: BELLA FOX/FACEBOOK

Апошнія навіны