BE RU EN

Пратэстоўцы ў Менску перадалі свае патрабаванні ў пасольства РФ

  • 8.12.2019, 15:19

У рэзалюцыі гаворыцца, што беларусы будуць змагацца за суверэнітэт.

Сёння ў Менску другі дзень запар праходзяць акцыі пратэсту супраць так званай «інтэграцыі» Беларусі і Расеі.

Пратэстоўцы ў Менску прайшлі маршам па горадзе перадалі свае патрабаванні ў пасольства РФ.

У рэзалюцыі мітынгу выказваецца пратэст супраць так званай «глыбокай інтэграцыі» Беларусі і Расеі, падпісання «дарожных карт», заяўляецца пра нелегітымнасць любых пагадненняў, якія падпішуць улады Беларусі і Расеі. Пагадненні, падпісаныя дыктатарамі Лукашэнкам і Пуціным і іх даверанымі асобамі, беларусы не прызнаюць і не будуць ім падпарадкоўвацца. Удзельнікі акцыі заклікаюць міжнародную супольнасць да салідарнасці з беларускім народам, не прызнаваць легітымнымі іх пагаднення і ўвесці санкцыі праз іх падпісанне. Беларусы маюць намер дамагацца вяртання сваіх правоў і свабод.

«Папярэдзілі краіну, якая вядзе агрэсію супраць суседзяў, што Беларусь не пойдзе ні на якія дамовы, нягледзячы на любую пазіцыю Лукашэнкі, і што беларусы будуць да канца біцца за сваю незалежнасць і суверэнітэт», - сказаў лідар руху «Разам» Вячаслаў Сіўчык.

Апошнія навіны