BE RU EN

Прэс-сакратарка Зяленскага назвала тры прыярытэты нармандскага саміту

  • 8.12.2019, 14:58

Галоўная ўмова - вывад войскаў РФ з Данбаса.

Кіраўніца прэс-службы ОП Юлія Мендэль назвала тры ключавыя тэмы, якія прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі будзе абмяркоўваць 9 снежня ў Парыжы на сустрэчы лідараў Нармандскай чацвёркі.

Пра гэта яна напісала ў Facebook, паведамляе nv.ua.

«Першыя тры пытанні, якія падыме Прэзідэнт Зяленскі на сустрэчы ў Парыжы: тэрміны і ўмовы вяртання палонных украінцаў, сапраўднае, а не «фэйкавае» спыненне агню, і, вядома, вывад чужых войскаў і бандфармаванняў з тэрыторыі Данбаса», - напісала яна.

Мендэль дадала, што без вываду войскаў Расейскай Федэрацыі з Данбаса немагчымае правядзенне выбараў.

«Апошняе (пытанне аб вывадзе войскаў - рэд.) - умова для правядзення выбараў на Данбасе. Іх правядзенне ў рамках выбараў па ўсёй тэрыторыі Украіны можа адбыцца толькі калі там не будзе чужых войскаў і незаконных узброеных фармаванняў. Так кажа закон Украіны і простая логіка: не змогуць на Данбас зайсці ўкраінскія партыі, не змогуць там быць міжнародныя назіральнікі, не змогуць людзі прагаласаваць адкрыта і незаангажавана пад руляй аўтаматаў. Спачатку - наша мяжа, потым - выбары, бо гэта нашы тэрыторыі, а мясцовыя выбары будуць праходзіць па ўсёй Украіне», - падкрэсліла Мендэль.

Апошнія навіны