BE RU EN

«Выходзьце і далучайцеся да нас!»

  • 8.12.2019, 14:23

Досыць сядзець на канапах у інтэрнэце.

Сёння ў Менску другі дзень запар праходзяць акцыі пратэсту супраць так званай «інтэграцыі» Беларусі і Расеі.

З Кастрычніцкай плошчы калона пратэстоўцаў рушыла спачатку да плошчы Перамогі, а потым - да амбасады РФ у Менску.

Мянчук, які ўдзельнічае ў шэсці, звярнуўся да суайчыннікаў: «Выходзьце і далучайцеся да нас. Іначай забяруць краіну. Трэба, каб як мага больш людзей, зразумелі, што яны адказныя за краіну. Досыць сядзець на канапах у інтэрнэце. Трэба выходзіць».

Апошнія навіны