BE RU EN

Беларус з велізарным нацыянальным сцягам: Што трэба чалавеку? Свабода

  • 8.12.2019, 13:51

Малады чалавек патлумачыў, чаму ўдзельнічае ў акцыях за незалежнасць.

Сёння ў Менску другі дзень запар праходзяць акцыі пратэсту супраць так званай «інтэграцыі» Беларусі і Расеі.

На прапанову арганізатараў акцыі калона пратэстоўцаў рушыла маршам з Кастрычніцкай плошчы да плошчы Перамогі.

Малады чалавек, які нясе вялікі нацыянальны сцяг, апавёў журналістам: «Што трэба чалавеку? Свабода. Чалавек нараджаецца вольным, дык чаму ён павінен паміраць несвабодным?»

Апошнія навіны