BE RU EN

Калона пратэстоўцаў у Менску рушыла ў бок Плошчы Перамогі

  • 8.12.2019, 13:29

У шэсці ўдзельнічае больш за дзве тысячы чалавек.

Сёння ў Менску другі дзень запар праходзяць акцыі пратэсту супраць так званай «інтэграцыі» Беларусі і Расеі.

Арганізатары заклікалі ўдзельнікаў акцыі прайсціся па вуліцах Менска. У галаве калоны разгарнулі вялікі нацыянальны сцяг.

Калона рухаецца па праспекце Незалежнасці ў бок плошчы Перамогі. Гучаць лозунгі «Ніякіх саюзаў з імперскай Расеяй!», «Слава нацыі, не інтэграцыі!», «Жыве Беларусь!».

ФОТА: «Наша Ніва»

У шэсці за незалежнасць, як і ўчора, удзельнічаюць блізу 2 тысячаў чалавек.

ФОТА: TUT.BY

Удзельнікі акцыі спяваюць песню Сяргея Міхалка «Грай» словамі «Ганi быкоў – вярнецца доля!». Аўтамабілі вітаюць людзей сігналамі.

ФОТА: «Наша Ніва»
ФОТА: TUT.BY
ФОТА: «Радыё Свабода»

Апошнія навіны