BE RU EN

ЧЕ-2019 на «кароткай вадзе»: беларускі плывец узяў «срэбра»

  • 7.12.2019, 21:58

Ілля Шымановіч мог паўтарыць свой рэкорд.

Беларускі плывец Ілля Шымановіч здабыў срэбра на дыстанцыі 100 мэтраў брасам на чэмпіянаце Еўропы-2019 на "кароткай вадзе" ў Глазга, піша "Прессбол".

У фінальным заплыве беларус паказаў вынік 56.42, паўсэкунды саступіўшы свайму еўрапейскаму рэкорду, усталяванаму ў паўфінале (55,89). Чэмпіёнам Еўропы стаў галандзец Арно Камінга (56,06).

Апошнія навіны