BE RU EN

Перамовы ў Сочы: Лукашэнка з'ехаў без заяў для прэсы

  • 7.12.2019, 21:16

(Абноўлена) Перамовы доўжыліся блізу пяці гадзін.

У Сочы скончыліся пяцігадзінныя перамовы Пуціна і Лукашэнкі. Сустрэча адбывалася ў закрытым фармаце. Лукашэнка пакінуў залу перамоў без заяў для прэсы. Заўтра ў Крамлі чакаецца падпісанне так званых дарожных картаў паглыблення «інтэграцыі».

Як паведамляе БелТА, спачатку яны размаўлялі ў фармаце працоўнай вячэры, прычым асобна Лукашэнка і Пуцін, і асобна прэм'ер-міністры з іншымі чальцамі ўрадаў.

Пакуль няма звестак, хто і калі абвесціць інфармацыю пра вынікі перамоў.

Нагадаем, сёння ў Менску прайшла акцыя пратэсту супраць так званай інтэграцыі. Мітынг доўжыўся пяць гадзін і сабраў тысячы ўдзельнікаў. Арганізатары акцыі заявілі, што пратэст працягнецца 8 снежня а 12:00 на Кастрычніцкай плошчы Менска.

Апошнія навіны