BE RU EN

«Не аншлюсу»: у Нью-Ёрку пікетавалі расейскую амбасаду

  • 7.12.2019, 19:45

Актывіст падтрымаў акцыю пратэсту ў Менску.

Пра гэта Charter97.org паведаміў беларускі актывіст у ЗША Вадзім Васільеў.

"Абаронім незалежнасць разам! Я не мог застацца ў баку ад беларускага народа, які сёння выйшаў на плошчу змагацца за сваю незалежнасць. Таму я выйшаў на пратэст да расейскай амбасады ў Нью-Ёрку:

«Бо я табе з-пад шыбеніцы кажу, Народзе, што тагды толькі зажывеш шчасліва, калі над табою Маскаля ўжо не будзе». Гэта апошнія словы перад смерцю Кастуся Каліноўскага, які жыццё аддаў за свабоду Беларусі. А сёння антынародны рэжым на чале з Лукашэнкам спрабуе на нас накінуць расейскае ярмо. #Нетаншлюсу! Жыве Беларусь!», - заявіў Вадзім Васільеў.

Апошнія навіны