BE RU EN

Святлана Алексіевіч расказала, пра што будзе ейная новая кніга

  • 7.12.2019, 18:03

Беларуская пісьменніца працуе над ёй ужо пяць гадоў.

Беларуская пісьменніца, лаўрэат прэміі Нобэля ў літаратуры Святлана Алексіевіч у інтэрв'ю часопісу «Новое время» раскрыла галоўныя тэмы сваёй новай кнігі.

Праца над ёй вядзецца ўжо пяць гадоў, а сама кніга будзе пра каханне, расказала яна.

«Кніга, над якой я ўжо пяць гадоў працую, будзе пра каханне. Чаму я наважыла яе напісаць? Трохі ўраўнаважыць гэтую сваю энцыклапедыю савецкага жыцця. Я ўжо напісала пра чалавека на вайне, як адбывалася раскіданне імперыі, як здарыўся Чарнобыль. І я падумала, што ёсць дзве рэчы: каханне і смерць. Вось пра каханне; пра тое, як людзі імкнуліся быць шчаслівымі, а яшчэ пра старасць», - падзялілася драбніцамі Алексіевіч.

Апошнія навіны