BE RU EN

Расеец на акцыі пратэсту ў Менску: Змагайцеся!

  • 7.12.2019, 17:09

Беларускую незалежнасць падтрымаў актывіст з РФ.

Падчас акцыі за незалежнасць на Кастрычніцкай плошчы выступіў малады чалавек з РФ, які далучыўся да пратэсту ў сталіцы Беларусі:

«Я расеец з Расеі. Я вельмі добра ведаю, што зрабілі з маёй краінай улады. Беларусы, вы не павінны дапусціць, каб гэта ж зрабілі з вашай краінай, інакш вы будзеце рабамі! Змагайцеся!», - заклікаў ён беларусаў.

Нагадаем, сёння ў Менску прайшла акцыя пратэсту супраць так званай інтэграцыі. Мітынг доўжыўся цягам пяці гадзін і сабраў тысячы ўдзельнікаў. Арганізатары акцыі заявілі, што пратэст працягнецца 8 снежня а 12:00, на Кастрычніцкай плошчы Менска.

Апошнія навіны