BE RU EN

Удзельнікі акцыі за незалежнасць рушылі маршам на плошчу Каліноўскага

  • 7.12.2019, 15:17

Тактыка пратэстоўцаў дазволіла ахапіць увесь цэнтр Менска

Сёння ў цэнтры Менска праходзіць акцыя, накіраваная на абарону незалежнасці і суверэнітэту Беларусі. У ёй удзельнічаюць ужо некалькі тысячаў чалавек.

ФОТА: «Радыё Свабода»

Удзельнікі акцыі ў Менску спачатку сабраліся на плошчы Каліноўскага (Кастрычніцкай) рушылі калонай на плошчу Незалежнасці. Да гэтага заклікаў адзін з лідараў Беларускай хрысціянскай дэмакратыі Павал Севярынец.

ФОТА: «БЕЛСАТ»

Пасля мітынгу на плошчы Незалежнасці пратэстоўцы рушылі калонай на плошчу Свабоды, а адтуль – зноў на плошчу Каліноўскага, прайшоўшы такім чынам увесь цэнтр Менска.

ФОТА: «Радыё Свабода»

Апошнія навіны