BE RU EN

Відэафакт: Падчас шэсця людзей на акцыі за незалежнасць стала нашмат больш

  • 7.12.2019, 14:54

Пратэстоўцаў так шмат, што яны не змяшчаюцца на ходніках.

Сёння ў цэнтры Менска праходзіць акцыя, накіраваная на абарону незалежнасці і суверэнітэту Беларусі. У ёй удзельнічаюць ужо некалькі тысячаў чалавек.

На заклік арганізатараў удзельнікі акцыі з Кастрычніцкай плошчы рушылі калонай да плошчы Незалежнасці, а адтуль – да плошчы Свабоды.

Падчас шэсця людзей на акцыі за незалежнасць стала нашмат больш, паведамляе тэлеграм-канал «Беларусь галаўнога мозгу».

Вялікая калона прайшла па праспекце Незалежнасці і вуліцах Валадарскага і Інтэрнацыянальнай да плошчы Свабоды. Людзей падчас маршу было так шмат, што яны не змяшчаліся на ходніках. Удзельнікі акцыі ўвесь час скандавалі «Жыве Беларусь», «Незалежнасць!», «Верым! Можам! Пераможам!».

Апошнія навіны