BE RU EN

Фотафакт: Ангела Меркель прыйшла ў супермаркет, як звычайная пакупніца

  • 7.12.2019, 14:37

Канцлерка Нямеччыны самастойна, без аховы, пакавала прадукты і каціла вазок.

Канцлерку Нямеччыны Ангелу Меркель сфатаграфавалі ў супермаркеце падчас здзяйснення пакупкі. Фота даслаў у рэдакцыю gordonua.com чытач выдання.

Ён апавёў, што 6 снежня Меркель прыйшла па набыткі ў супермаркет сеткі Ullrich, дзе з'яўляецца сталай пакупніцай.

У вазок кіраўніца ўрада Нямеччыны складала гародніну, сочыва, кансервы. Яна сама ўсё пакавала ў вазок і самастойна каціла яго.

У краме Меркель знаходзілася блізу 20 хвілінаў.

Гэта не першы раз, калі канцлерку Нямеччыны застаюць у супермаркеце. У красавіку 2018 года былы кіраўнік Абухоўскага райаддзела паліцыі Кіеўскай вобласці Дзяніс Яраслаўскі апублікаваў аналагічныя фота.

Апошнія навіны