BE RU EN

Удзельнікі акцыі за незалежнасць рушылі калонай на плошчу Свабоды

  • 7.12.2019, 14:19

Шэсце ахоплівае ўвесь цэнтр беларускай сталіцы.

Сёння ў Менску на плошчы Каліноўскага (Кастрычніцкай) праходзіць акцыя, накіраваная на абарону незалежнасці і суверэнітэту Беларусі. На плошчы сабралася ўжо некалькі тысячаў чалавек. Арганізатары акцыі за незалежнасць заклікаюць менчукоў прыязджаць на Кастрычніцкую плошчу.

Удзельнікі акцыі ў Менску спачатку рушылі калонай на плошчу Незалежнасці. Да гэтага заклікаў адзін з лідараў Беларускай хрысціянскай дэмакратыі Павал Севярынец.

Пасля мітынгу на плошчы Незалежнасці пратэстоўцы рушылі калонай на плошчу Свабоды.

Удзельнікі шэсця скандуюць: «Саюзная дзяржава з Расеяй – гэта вайна!», «Саюз з Расеяй – гэта галеча!», «Баста!», «Жыве Беларусь!», «Незалежнасць!», «Беларусь у Еўропу – Лукашэнка ў ж...» , «Далучайся!».

Апошнія навіны